Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

варыя́нт

(фр. variant, ад лац. varians, -ntis = які змяняецца)

1) разнавіднасць, відазмяненне, адна з магчымых камбінацый чаго-н.;

2) адна з некалькіх рэдакцый якога-н. твора, афіцыйнага дакумента або іх часткі;

3) адна з магчымых камбінацый у шахматнай ці шашачнай гульні.

варыя́нта

(ад варыянт)

1) арганізм жывёлы або расліны, які адхіляецца па пэўнай прымеце ад асноўнага тыпу;

2) кожны член рада лікаў пры статыстычных падліках.

варыяскапі́я

(ад лац. varius = розны + -скапія)

метад здымкі і дэманстравання варыяфільмаў.

варыя́тар

(ад лац. variare = змяняць)

агрэгат або вузел машыны для плаўнай змены частаты вярчэння.

варыяфі́льм

(ад лац. varius = розны + фільм)

фільм, дзе ў адпаведнасці са зместам мяняюцца памеры і канфігурацыя кадраў на экране.

варыяцы́йны

(ад варыяцыя)

які мае адносіны да варыяцыі;

в-ае злічэнне — раздзел матэматыкі, які вывучае экстрэмумы, што залежаць ад выбару адной або некалькіх функцый, метадам варыяцый.

варыя́цыя

(лац. variatio = змяненне)

1) відазмяненне другарадных элементаў чаго-н. пры захаванні асноўнага;

2) варыянт распрацоўкі або паўтарэння асноўнай музычнай тэмы;

3) мат. змяненне функцыі пры яе лінеарызацыі, для звычайных функцый супадае з дыферэнцыялам, адно з асноўных паняццяў варыяцыйнага злічэння.

варыяэкра́н

(ад лац. varius = розны + экран)

экранны відарыс, які пры кінапраекцыі змяняецца па канфігурацыі і памерах.

варэ́к

(фр. varec)

выкінутыя на бераг марскія водарасці.

вар’ява́ць

(польск. wariować, ад лац. variare = змяняць, рабіць разнастайным)

1) быць крайне ўзбуджаным, раззлаваным; шалець;

2) раздражняць каго-н., даводзіць да шаленства.