Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вакха́нка

(лац. bacchans, -ritis = які святкуе ў гонар бога Вакха)

1) жрыца бога Вакха, а таксама ўдзельніца вакханаліі 1;

2) перан. страсная, палкая жанчына.

вакцы́на

(фр. vaccine, ад лац. vaccinus = каровін)

медыцынскі прэпарат для прафілактычных і лячэбных прывівак прышчэпак супраць розных хвароб (напр. супрацьтыфозная в.).

вакцынатэрапі́я

(ад вакцына + тэрапія)

метад лячэння некаторых інфекцыйных хвароб увядзеннем вакцыны (параўн. вакцынацыя).

вакцына́цыя

(ад лац. vaccinus = каровін)

прымяненне вакцыны для папярэджвання інфекцыйнай хваробы шляхам стварэння імунітэту (параўн. вакцынатэрапія).