Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аэрана́ўтыка

(ад аэра- + -наўтыка)

навука аб перамяшчэнні ў паветры на лятальных апаратах; лётная справа.

аэрано́мія

(ад аэра- + -номія)

навука аб атамных і малекулярных узаемадзеяннях у высокіх слаях атмасферы.

аэрапла́н

(фр. aéroplane, ад гр. aer = паветра + лац. planum = плоскасць)

уст. лятальны апарат, цяжэйшы за паветра; самалёт.

аэрапланкто́н

(ад аэра- + планктон)

сукупнасць умоўна хваробатворных і сапрафітных мікраарганізмаў у атмасферы.

аэрапо́ніка

(ад аэра- + -поніка)

вырошчванне раслін без глебы ў вільготным паветры (параўн. гідрапоніка).

аэрапо́рт

(ад аэра- + порт)

вялікі аэрадром разам са службовымі будынкамі, прыстасаваннямі, абсталяваннем.

аэра́рый

(ад гр. aer = паветра)

пляцоўка, прыстасаваная для прыняцця паветраных ваннаў.

аэрасало́н

(ад аэра- + салон)

выстаўка, дзе дэманструюцца лятальныя апараты новых мадэляў.

аэрасаля́рый

(ад аэра- + салярый)

пляцоўка, прыстасаваная для прыняцця сонечных і паветраных ваннаў.

аэрасінусі́т

(ад аэра- + сінусіт)

запаленне слізістай абалонкі прыдаткавых пазух носа пры перападах бараметрычнага ціску.