Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

авіяпасажы́р

(ад авія- + пасажыр)

асоба, якая робіць паездку на самалёце.

авіяпо́шта

(ад авія- + пошта)

перавозка паштовых адпраўленняў паветраным шляхам, а таксама самі гэтыя адпраўленні, калі іх дастаўляюць самалётам.

авіясекста́нт

(ад авія- + секстант)

секстант, які прымяняецца ў авіяцыі.

авія́тар

(фр. aviateur)

той, хто займаецца лётнай справай, лётчык.

авіятра́нспарт

(ад авія- + транспарт)

1) сродкі перавозу паветраным шляхам пасажыраў, грузаў, пошты;

2) ваенны карабель для перавозкі самалётаў.

авіятра́са

(ад авія- + траса)

паласа зямной паверхні, над якой праходзіць авіялінія.

авіятэ́хніка

(ад авія- + тэхніка)

галіна тэхнікі, звязаная з выкарыстаннем лятальных апаратаў, ix рухавікоў і аснашчэння.

авіяцы́ды

(ад лац. avis = птушка + -цыды)

хімічныя рэчывы (заацыды) для барацьбы са шкоднымі птушкамі.

авія́цыя

(фр. aviation, ад лац. avis = птушка)

1) тэорыя і практыка лятання на апаратах, цяжэйшых за паветра (самалётах, верталётах, планёрах);

2) сукупнасць ваенных або грамадзянскіх лятальных апаратаў (самалётаў, верталётаў і інш.) якой-н. дзяржавы; паветраны флот.

авіяэскадры́лля

(ад авія- + эскадрылля)

падраздзяленне ў авіяцыі, якое складаецца з некалькіх звёнаў самалётаў.