Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

міяне́мы

(ад мія- + гр. nema = нітка)

скарачальныя бялковыя ніткі ў цытаплазме некаторых аднаклетачных арганізмаў.

міяпа́тыя

(ад мія- + -патыя)

спадчыннае захворванне, звязанае з парушэннем абмену рэчываў у мышачнай тканцы.

міяпі́я

(гр. myops, -opos = блізарукі)

мед. блізарукасць.

міярэлякса́нты

(ад мія- + рэляксанты)

лекавыя рэчывы, якія выклікаюць расслабленне шкілетных мышцаў чалавека.

міясарко́ма

(ад мія- + саркома)

саркома мышцаў жывёл і чалавека.

міясе́пты

(ад мія- + лац. saeptum = агароджа)

злучальнатканкавая праслойка паміж парнымі мышачнымі міямерамі.

міястэні́я

(ад гр. mys, myos = мышца + астэнія)

захворванне чалавека, якое характарызуецца аслабленнем і хуткім стамленнем мышцаў.

міятані́я

(ад мія- + -танія)

прыроджаная мышачная слабасць ад парушэння абмену рэчываў і пашкоджанняў спіннога мозгу.

міято́мы

(ад мія- + гр. tome = разрэз, сячэнне)

аддзелы самітаў, з якіх у зародкаў хордавых развіваюцца зачаткі мускулатуры, а таксама падскурнай злучальнай тканкі і шкілета.

міяфібры́лы

(ад мія- + фібрылы)

мікраскапічныя валаконцы скарачальнага рэчыва, якія праходзяць уздоўж мышачнага валакна.