Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

міязі́т

(ад гр. mys, myos = мышца)

запаленне шкілетных мышцаў.

мія́змы

(гр. miasma = забруджванне)

1) паводле ўстарэлых уяўленняў, ядавітыя выпарэнні, якія ўтвараюцца пры гніенні і нібыта выклікаюць заразныя хваробы;

2) перан. негатыўныя грамадскія або бытавыя з’явы, якія атручваюць свядомасць чалавека.

мія́зы

(ад гр. myia = муха)

захворванні чалавека і жывёл, якія выклікаюцца лічынкамі некаторых мух і аваднёў.

міяка́рд, міяка́рдый

(ад мія- + гр. kardia = сэрца)

мышачны слой сэрца, які складае яго асноўную масу.

міякарды́т

(ад мія- + гр. kardia = сэрца)

запаленне міякарда.

міякардыядыстрафі́я

(ад мія- + гр. kardia = сэрца + дыстпрафія)

агульнае абазначэнне незапаленчых паражэнняў міякарда.

міякардыясклеро́з

(ад мія + кардыясклероз)

тое, што і кардыясклероз.

міяло́гія

(ад мія- + -логія)

раздзел анатоміі, які вывучае будову мышцаў і мышачнай сістэмы.

міяльгі́я

(ад гр. mys, myos = мышца + algos = боль)

боль у мышцах у выніку працяглага ахаладжэння, парушэння абмену рэчываў, інфекцыйных хвароб.

міяме́ры

(ад мія- + -мер)

парныя мышачныя метамеры, размешчаныя на падоўжнай восі цела ў зародкаў ланцэтніка, пазваночных жывёл і чалавека.