Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

міцэ́на

(н.-лац. mycena)

шапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых, які расце ў лясах на драўніне і подсціле; неядомы.

міцэна́струм

(н.-лац. mycenastrum)

базідыяльны грыб сям. міцэнастравых, які расце на глебе ў лясах, на палях, лугах.

міцэтало́гія

(ад гр. mykes, -etos = грыб + -логія)

навука, якая вывучае грыбы.

мі́чман

(рус. мичман, ад англ. midshipman)

воінскае званне або першы афіцэрскі чын у флоце некаторых краін.

мішура́

(рус. мишура, ад ар. mozavvir = падробка)

1) пазалочаныя і пасярэбраныя металічныя ніткі, з якіх вырабляюць парчу, галуны, а таксама ёлачныя ўпрыгожанні і інш.;

2) перан. знешні бляск, паказная раскоша.

мішэ́нь

(рус. мишень, ад тур. nisan = знак)

прадмет, які служыць цэллю пры вучэбнай стральбе;

2) перан. той, хто з’яўляецца прадметам нападак нападкаў.

міэла-

[гр. myelos = (касцявы) мозг]

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «касцявы мозг».

міэлагра́фія

(ад міэла- + -графія)

метад рэнтгеналагічнага даследавання спіннога мозгу пасля ўвядзення кантрастнага рэчыва.

міэлацы́ты

(ад міэла- + -цыты)

клеткі крывятворнай тканкі касцявога мозгу, з якіх утвараюцца ўсе формы зярністых лейкацытаў (гранулацытаў).

міэлі́н

[ад гр. myelos = (касцявы) мозг]

сумесь тлушчападобных рэчываў, якія знаходзяцца ў абалонцы нерва і ў некаторых іншых тканках жывёльных арганізмаў.