Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аданто́лаг

(ад гр. odus, -ontos = зуб + -лаг)

спецыяліст па аданталогіі.

аданто́ма

(ад гр. odus, -ontos = зуб + -ома)

дабраякасная пухліна ў выглядзе кангламерату розных зубных тканак.

адаптава́ць

(лац. adaptare = прыстасоўваць)

перапрацоўваць тэкст з мэтай спрашчэння, напр. іншамоўны літаратурны твор для тых, хто пачынае вывучаць замежную мову.

адаптаге́ны

[ад адапта(цыя) + -ген]

лекавыя прэпараты расліннага паходжання, якія павышаюць адаптацыю арганізма да неспрыяльных умоў асяроддзя.

адаптаме́трыя

[ад адапта(цыя) + -метрыя]

вымярэнне светлавой адчувальнасці вока пры дапамозе адаптометра.

адапта́цыя1

(лац. adaptatio = прыстасаванне)

1) прыстасаванне арганізма, органаў пачуццяў да навакольнага асяроддзя, напр. прызвычаенне вачэй да цемнаты;

2) перапрацоўка тэксту з мэтай яго спрашчэння, напр. іншамоўнага літаратурнага твора для тых, хто пачынае вывучаць замежную мову.

адапта́цыя2

(лац. adoptatio)

усынаўленне.

адаптацыягене́з

(ад адаптацыя1 + -генез)

узнікненне, развіццё і пераўтварэнне прыстасавальнасці арганізмаў у працэсе эвалюцыі арганічнага свету.

адаптацыямарфо́з

(ад адаптацыя + -марфоз)

развіццё, змена і пераўтварэнне прыстасавальнасці ў працэсе эвалюцыі арганізмаў.

адапто́метр

[ад адапта(цыя) 1 + -метр]

прыбор для вымярэння светлавой адчувальнасці вока.