Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аэро́бы

(ад гр. aer = паветра + bios = жыццё)

арганізмы, якія не здольныя жыць без свабоднага кіслароду (параўн. анаэробы).

аэро́граф

(ад аэра- + -граф)

прыбор для нанясення фарбы на паперу, тканіну і іншыя прадметы шляхам яе распылення сціснутым паветрам.

аэро́метр

(ад аэра- + -метр)

прыбор, пры дапамозе якога вымяраюць вагу і шчыльнасць газападобных цел.

аэро́н

(ад гр. aer = паветра)

1) лекавы процірвотны сродак, які ўжываецца пры марской і паветранай хваробах;

2) лёгкі сплаў алюмінію з меддзю, крэмніем, а часам з прымессю літыю; выкарыстоўваецца ў самалётабудаванні.

аэрэнхі́ма

(ад гр. aer = паветра + -энхіма)

тканка рыхлай будовы, характэрная для вадзяных або плаваючых па паверхні вады раслін.

эа-

(гр. eos = ранішняя зорка)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «ранні», «першапачатковы».

а-ко́нта

(іт. а conto = у рахунак)

камерц. у рахунак плацяжу.

а джо́рна

(іт. а giorno)

штучнае асвятленне, якое імітуе дзённае святло.

а ка́пітэ

(лац. а capite = ад раздзела)

1) першы радок новага раздзела;

2) частка тэксту, якая пачынаецца з абзаца.

а капэ́ла

(іт. а cappella)

харавы спеў без інструментальнага суправаджэння.