Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

місіяне́р

(с.-лац. missionarius, ад лац. missio = адпраўленне, пасылка)

прапаведнік, пасланы хрысціянскай царквой для рэлігійнай прапаганды свайго веравызнання сярод іншаверцаў.

міска́нтус

(н.-лац. miscanthus)

травяністая расліна сям. злакавых з лінейным лісцем і мяцёлчатымі суквеццямі, пашыраная ў тропіках, субтропіках і ўмераных зонах Азіі, Афрыкі і Аўстраліі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

містаго́г

(гр. mystagogos)

жрэц у старажытных грэкаў, які пасвячаў у таінства ў містэрыях 1.

містакакары́ды

(н.-лац. mystacocarida)

атрад ракападобных; жывуць у вільготным пяску пляжаў Міжземнага мора, Атлантычнага і Індыйскага акіянаў.

містра́ль

(фр. mistral)

моцны, халодны паўночна-заходні вецер, які дзьме (асабліва зімой) з гор на міжземнаморскім узбярэжжы Францыі.

мі́стык

(гр. mystikos = таямнічы)

чалавек, які верыць у існаванне таямнічых, звышнатуральных сіл.

мі́стыка

(гр. mystika = таямнічасць)

1) несумяшчальная з навукай вера ў таямнічыя, звышнатуральныя сілы і магчымасць зносін з імі чалавека;

2) перан. непгта загадкавае, чаго нельга растлумачыць.

містыфіка́тар

(фр. mystificateur)

той, хто займаецца містыфікацыямі.

містыфіка́цыя

(фр. mystification, ад гр. mystes = які ведае таінства + лац. facere = рабіць)

наўмыснае ўвядзенне каго-н. у зман (напр. жартоўная м).

містыцы́зм

(фр. mysticisme, ад гр. mystes = які ведае таінства)

рэлігійна-ідэалістычны светапогляд, заснаваны на містыцы.