Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аэрапо́ніка

(ад аэра- + -поніка)

вырошчванне раслін без глебы ў вільготным паветры (параўн. гідрапоніка).

аэрапо́рт

(ад аэра- + порт)

вялікі аэрадром разам са службовымі будынкамі, прыстасаваннямі, абсталяваннем.

аэра́рый

(ад гр. aer = паветра)

пляцоўка, прыстасаваная для прыняцця паветраных ваннаў.

аэрасало́н

(ад аэра- + салон)

выстаўка, дзе дэманструюцца лятальныя апараты новых мадэляў.

аэрасаля́рый

(ад аэра- + салярый)

пляцоўка, прыстасаваная для прыняцця сонечных і паветраных ваннаў.

аэрасінусі́т

(ад аэра- + сінусіт)

запаленне слізістай абалонкі прыдаткавых пазух носа пры перападах бараметрычнага ціску.

аэраста́т

(ад аэра- + -стат)

лятальны апарат, напоўнены лягчэйшым за паветра газам; паветраны шар.

аэраста́тыка

(ад аэра- + статыка)

раздзел аэрамеханікі, які вывучае законы раўнавагі паветра і газаў.

аэрасфе́ра

(ад аэра- + сфера)

сукупнасць наземнай атмасферы, глебавага і падглебавага паветра (падземнай трапасферы), адна з абалонак Зямлі.

аэратакса́цыя

(ад аэра- + таксацыя)

ацэнка лясоў пры дапамозе аэрафотаздымкі або вокамернай здымкі з самалёта ці верталёта.