Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аэрамагніто́метр

(ад аэра + магнітометр)

прыбор для даследавання магнітнага поля Зямлі з лятальнага апарата.

аэраме́тады

(ад аэра- + метад)

метады даследаванняў будовы зямной паверхні, верхняга слоя зямной кары, атмасферы, геаграфічнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў пры дапамозе лятальных апаратаў.

аэраме́трыя

(ад аэра- + метрыя)

спосабы вымярэння вагі і шчыльнасці газападобных цел.

аэрамеха́ніка

(ад аэра- + механіка)

раздзел механікі, які вывучае законы руху і адноснага спакою газаў і змешчаных у іх цел; падраздзяляецца на аэрадынаміку і аэрастатыку.

аэранавіга́цыя

(ад аэра- + навігацыя)

навука аб ваджэнні лятальных апаратаў па зададзеным курсе; паветраная навігацыя.

аэрана́ўт

(ад аэра- + -наўт)

паветраплавальнік.

аэрана́ўтыка

(ад аэра- + -наўтыка)

навука аб перамяшчэнні ў паветры на лятальных апаратах; лётная справа.

аэрано́мія

(ад аэра- + -номія)

навука аб атамных і малекулярных узаемадзеяннях у высокіх слаях атмасферы.

аэрапла́н

(фр. aéroplane, ад гр. aer = паветра + лац. planum = плоскасць)

уст. лятальны апарат, цяжэйшы за паветра; самалёт.

аэрапланкто́н

(ад аэра- + планктон)

сукупнасць умоўна хваробатворных і сапрафітных мікраарганізмаў у атмасферы.