Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аэразольтэрапі́я

(ад аэразолі + тэрапія)

удыханне аэразоляў лекавых рэчываў для прафілактыкі і лячэння захворванняў органаў дыхання.

аэраіаніза́тар

(ад аэра- + іанізатар)

прыбор для іанізацыі паветра, які выкарыстоўваецца ў медыцыне.

аэраіонатэрапі́я

(ад аэра- + іонатэрапія)

лячэнне іанізаваным паветрам, якое змяшчае электрычна зараджаны аэразоль.

аэракліматало́гія

(ад аэра + кліматалогія)

раздзел кліматалогіі, у якім вывучаюцца кліматычныя ўмовы свабоднай атмасферы — трапасферы і стратасферы.

аэраклу́б

(ад аэра- + клуб)

грамадская арганізацыя, якая займаецца прапагандай ведаў па паветраплаванні сярод насельніцтва.

аэралі́т

(ад аэра- + -літ)

каменны метэарыт.

аэралі́фт

(ад аэра- + ліфт)

тое, што і эрліфт.

аэрало́гія

(ад аэра- + логія)

раздзел метэаралогіі, які вывучае фізічныя і дынамічныя працэсы ў высокіх слаях атмасферы.

аэрало́цыя

(ад аэра- + лоцыя)

дакладнае апісанне раёна дзеяння авіяцыі або авіялініі, якое змяшчае звесткі пра клімат, ландшафт, арыенціры, аэрадромы.

аэрамагні́тны

(ад аэра- + магніт)

звязаны з вывучэннем магнітнага поля Зямлі пры дапамозе лятальных апаратаў (напр. а-ая здымка).