Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ацэтылхлары́д

(ад ацэтыл + хларыд)

хлорысты ацэтыл, бясколерная вадкасць з рэзкім пахам.

ацэтылцэлюло́за

(ад ацэтыл + цэлюлоза)

воцатнакіслы эфір цэлюлозы, белая аморфная маса; выкарыстоўваецца для вырабу штучнага валакна, вогнетрывалай кінаплёнкі, лакаў.

ацэфалі́я

(ад гр. akephalos = без галавы)

прыроджаная адсутнасць галавы ў плода ў выніку анамаліі развіцця.

ашу́г

(цюрк. ašik, ад ар. ’ašiq = закаханы)

народны паэт-спявак і музыкант у каўказскіх народаў.

ашэ́ль

(фр. Acheul = назва мясцовасці ў Францыі)

археалагічная культура ранняга палеаліту ў Еўропе, Афрыцы і Азіі.

аэ́ды

(гр. aoidos = спявак)

песняры, якія ў пачатковы перыяд развіцця старажытнагрэчаскай літаратуры складалі і выконвалі песні пад акампанемент струннага інструмента.

аэра-

(гр. aer, aeros = паветра)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «авіяцыйны», «паветраны».

аэрааты́т

(ад аэра- + атыт)

захворванне сярэдняга вуха, якое можа развівацца пры перападах бараметрычнага ціску.

аэрабіёз

(ад аэра- + -біёз)

жыццё ва ўмовах прысутнасці атмасфернага кіслароду.

аэрабіёнты

(ад аэра- + біёнты)

арганізмы, якія насяляюць сушу (параўн. гідрабіёнты).