Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ацэтальдэгі́д

(ад ацэт- + альдэгід)

арганічнае злучэнне, альдэгід воцатнай кіслаты, вадкасць, якая кіпіць пры 20°C; выкарыстоўваецца для вытворчасці воцатнай кіслаты, фармацэўтычных прэпаратаў.

ацэтамі́д

(ад ацэт- + амід)

арганічнае злучэнне, амід воцатнай кіслаты, цвёрды бясколерны крышталічны прадукт; выкарыстоўваецца як растваральнік, пры вытворчасці скуры, сукна, паперы.

ацэтанілі́д

(ад ацэт- + анілін)

арганічнае злучэнне, бясколернае крышталічнае рэчыва; выкарыстоўваецца як гарачкапаніжальны лекавы сродак і ў сінтэзе фарбавальнікаў.

ацэтанітры́л

(ад ацэт- + нітрыл)

нітрыл воцатнай кіслаты, бясколерная вадкасць; выкарыстоўваецца як растваральнік для многіх солей мінеральных кіслот.

ацэта́ты

(ад лац. acetum = воцат)

група арганічных злучэнняў, солі і эфіры воцатнай кіслаты; солі выкарыстоўваюцца як каталізатары, эфіры — як растваральнікі.

ацэто́н

(ад лац. acetum = воцат)

арганічнае злучэнне, бясколерная вадкасць, якая з’яўляецца растваральнікам тлушчаў, смол і выкарыстоўваецца ў вытворчасці лакаў, выбуховых рэчываў, штучнага шоўку.

ацэты́л

(ад лац. acetum = воцат)

аднавалентны кіслотны радыкал 2, які паходзіць ад воцатнай кіслаты.

ацэтыле́н

(ад ацэт- + гр. hyle = рэчыва, сыравіна)

арганічнае злучэнне, бясколерны гаручы газ, які складаецца з вугляроду і вадароду і разам з паветрам утварае выбуховыя сумесі; выкарыстоўваецца для зваркі металаў, атрымання многіх важных сінтэтычных палімераў.

ацэтылсаліцы́лавы

(ад ацэтыл + саліцылавы);

а-ая кіслата — вытворнае саліцылавай кіслаты, белае крышталічнае рэчыва; процізапаленчы сродак з анальгетычнымі і гарачкапаніжальнымі ўласцівасцямі.

ацэтылхалі́н

(ад ацэтыл + халін)

арганічнае злучэнне, воцатнакіслы эфір халіну, бясколерны крышталічны прадукт, выкарыстоўваецца ў медыцыне як медыятар 3.