Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ацыдо́з

(ад лац. acidus = кіслы)

намнажэнне ў крыві і тканках арганізма адмоўна зараджаных часцінак (аніёнаў) кіслот (параўн. алкалоз).

ацыдыме́трыя

(ад лац. acidus = кіслы + -метрыя)

метад вызначэння колькасці кіслаты ў растворах.

ацыклі́чны

(ад а- + цыклічны)

тое, што і аліфатычны.

ацыклі́я

(ад а- + гр. kyklos = круг)

размнажэнне выключна ў форме партэнагенезу, якое сустракаецца ў некаторых відаў галініставусых ракаў.

ацылава́ць

(ад. англ. acyl = кіслотны радыкал)

замяшчаць атамы вадароду ў арганічных злучэннях дапаўняльнікам карбонавай кіслаты.

а́цынус

(лац. acinus = ягада, гронка)

1) канцавы сакраторны аддзел альвеалярнай залозы;

2) першасная структурная адзінка лёгкага, якая складаецца з альвеалярных ходаў з альвеоламі 2.

ацэло́т

(фр. ocelot, ад індз. ocelot)

вялікая дзікая кошка, якая водзіцца ў Паўд. Амерыцы.

ацэля́рыя

(н.-лац. acellana)

ніжэйшы грыб сям. ацэлярыевых, які жыве ў кішэчніку, страўніку або на анальных пласцінках водных і наземных насякомых, ракападобных, мнаганожак, дзе прымацоўваецца асобай клеткай.

ацэратэ́рый

(н.-лац. aceratherium)

вымерлы бязрогі насарог, які жыў у палеагене і неагене.

ацэт-

(лац. acetum = воцат)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «воцатная кіслата».