Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ахрамаці́н

(ад а- + храмацін)

рэчыва ядра жывёльнай і расліннай клеткі, якое слаба афарбоўваецца пры гісталагічнай апрацоўцы (проціл. храмацін).

ахрамі́я

(ад а- + -храмія)

прыроджанае або набытае абясколерванне скуры, напр. пры альбінізме, пры некаторых захворваннях.

ахрапсо́ра

(н.-лац. ochropsora)

базідыяльны грыб сям. пукцыніевых, які развіваецца на лісці розных раслін.

ахтэрлю́к

(гал. achterluik)

люк для загрузкі судна, а таксама памяшканне ў труме судна для захоўвання правіянту ў бочках або цыстэрнах.

ахтэрпі́к

(гал. achterpiek)

крайні адсек кармавога трума на судне, дзе змяшчаюць баласт, каб пазбегнуць дыферэнта судна.

ахтэрштэ́вень

(гал. achtersteven)

ніжняя кармавая частка судна, якая з’яўляецца прадаўжэннем кіля 1.

ацыдафілі́н

(ад лац. acidus = кіслы + гр. phileo = люблю)

малако, сквашанае з дапамогай асобых бактэрый.

ацыдафі́лія ацыдафілі́я

(ад лац. acidus = кіслы + -філія)

здольнасць клетак і тканак жывёлы або расліны афарбоўвацца кіслымі фарбавальнікамі (параўн. базафілія).

ацыдафі́льны

(ад лац. acidus = кіслы + гр. phileo = люблю);

а-ыя арганізмы — арганізмы, для развіцця якіх неабходна значная кіслотнасць асяроддзя (напр. верас, лубін).

ацыдафо́бны

(ад лац. acidus = кіслы + гр. phobos = страх);

а-ыя арганізмы — арганізмы, якія не вытрымліваюць значнай кіслотнасці і развіваюцца толькі ў нейтральным і шчолачным асяроддзі (напр. буракі, фасоля).