Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мана́рда

(н.-лац. monarda)

травяністая расліна сям. ясноткавых з падоўжаным лісцем і дробнымі пахучымі кветкамі розных колераў, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

мана́рх

(лац. monarcha, ад гр. monarchos)

асоба, якая ўзначальвае манархію (цар, кароль, шах і інш.).

манархама́хі

(ад манарх + гр. mache = барацьба)

заходнееўрапейскія пісьменнікі другой пал. 16 — пач. 17 ст., якія змагаліся супраць абсалютызму.

манархі́зм

(ад гр. monarchos = манарх)

палітычны кірунак, які прызнае манархію адзінай формай дзяржаўнай улады.

манархі́ст

(ад манархізм)

прыхільнік манархізму.

манархі́чны

(гр. monarchikos)

які мае адносіны да манархіі.

мана́рхія

(лац. monarchia, ад гр. monarchia)

форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада належыць адной асобе — манарху, а таксама дзяржава з такой формай кіравання.

манары́м

(фр. monorime)

верш, радкі якога яднаюцца адной рыфмай (манарыфмай).

манары́фма

(ад мана- + рыфма)

рыфма, якая спалучае ўсе радкі вершаванага твора.

манаско́п

(ад мана- + -скогі)

тэлевізійная трубка для перадачы нерухомага адлюстравання (напр. табліцы для праверкі і настройкі тэлевізійнай апаратуры).