Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

афтальмаплегі́я

(ад афтальма- + гр. plege = удар, паражэнне)

адначасовы параліч усіх чэрапнамазгавых нерваў, якія інервуць вочныя мышцы.

афтальмарэа́кцыя

(ад афтальма- + рэакцыя)

метад дыягностыкі сапу, туберкулёзу, бруцэлёзу ў жывёл: у адказ на ўвядзенне ў кан’юнктыву вока спецыяльнага антыгену ў ёй развіваецца характэрны запаленчы працэс.

афтальмаскапі́я

(ад афтальма- + -скапія)

метад даследавання вочнага дна чалавека пры дапамозе афтальмаскопа.

афтальмаско́п

(ад афтальма- + -скоп)

медыцынскі прыбор у выглядзе спецыяльнага люстэрка або аптычнай сістэмы для агляду дна вока.

афтальмі́я

(гр. ophthalmia)

захворванне вока, пераважна запаленчага характару.

афтальмо́лаг

(ад афтальма + -лаг)

спецыяліст у галіне афтальмалогіі.

афтальмо́метр

(ад афтальма- + -метр)

прыбор для вымярэння скрыўленняў аптычнай паверхні вока.

а́фты

(гр. aphthai)

круглыя ранкі на слізістай абалонцы рота, якія развіваюцца пры некаторых захворваннях.

афтэршо́кі

(англ. aftershock)

падземныя штуршкі, якія ідуць за землетрасеннем.

аф-шо́р

(англ. off shore = літар. удалечыні ад берага)

від кампаніі, якая створана або зарэгістравана на тэрыторыі замежнай, галоўным чынам невялікай дзяржавы, і карыстаецца падатковымі льготамі.