Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

афарты́ст

(ад афорт)

мастак-гравёр, спецыяліст па вырабе афортаў.

афары́зм

(гр. aphorismos)

кароткае выразнае па форме і глыбокае па зместу выслоўе.

афарысты́чны

(гр. aphoristikos)

уласцівы афарызму, напоўнены афарызмамі (напр. а-ая мова).

афаты́чны

(ад а- + гр. phos, photos = святло)

звязаны з глыбіннай зонай марскіх і азёрных вадаёмаў, у якую не пранікае святло.

афе́кт

(лац. affectus = душэўнае хваляванне, страсць)

стан моцнага нервовага ўзрушэння і запальчывасці.

афектава́ць

(лац. affectare)

паводзіць сябе ненатуральна, манерна.

афекта́цыя

(лац. affectatio)

штучная ўзрушанасць, перабольшанае і падкрэсленае выражэнне якога-н. пачуцця, настрою.

афекты́ўны

(п.-лац. affectivus)

павышана-эмацыянальны.

афе́лій

(ад гр. apo = ад + helios = Сонца)

найбольш аддалены ад Сонца пункт арбіты планеты, каметы або штучнага спадарожніка (проціл. перыгелій).

афелі́нус

(лац. aphelinus)

паразітычнае насякомае атрада перапончатакрылых, пашыранае ў Паўд. Амерыцы, якое выкарыстоўваецца для барацьбы са шкоднікам яблыні крывяной тлёй.