Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэро́р

(лац. terror = страх, жах)

насілле, якое даходзіць да фізічнага знішчэння праціўнікаў.

тэрпенці́н

(ням. Terpentin, ад гр. terebinthinos = тэрпенцінавы)

смалістае рэчыва, якое выдзяляецца са ствала хвойных дрэў у месцах разрэзу і пры перагонцы дае шкіпінар і каніфоль, жывіца.

тэрпе́ны

(ад гр. terebinthos = тэрпенцінавае дрэва)

арганічныя злучэнні, якія знаходзяцца ў смале хвойных дрэў, эфірным алеі, шкіпінары і выкарыстоўваюцца ў медыцыне, парфумерыі і інш.

тэрпінгідра́т

(ад тэрпен + гідрат)

лекавы прэпарат, які здабываюць са шкіпінару, бясколерны парашок, горкі на смак; выкарыстоўваецца як адхарквальны сродак пры хранічным бранхіце.

тэрпсіхо́ра

(гр. terpsichora = муза танцаў у старажытнагрэчаскай міфалогіі)

перан. балерына.

тэрцдэцы́ма

(іт. terzodecima, ад лац. tertia decima = трынаццатая)

муз. 1) інтэрвал, які ахоплівае трынаццаць ступеней дыятанічнага гукарада;

2) трынаццатая ступень двухактаўнага дыятанічнага гукарада.

тэрцы́на

(іт. terzina, ад terzo = трэці)

вершаваная форма, што складаецца з трохрадковых строф, у якіх сярэдні радок кожнай папярэдняй страфы рыфмуецца з двума крайнімі радкамі наступнай.

тэ́рцыя

(лац. tertia = трэцяя)

1) муз. інтэрвал, які ахоплівае тры ступені дыятанічнага гукарада;

2) друкарскі шрыфт, кегель якога роўны 16 пунктам (6 мм); выкарыстоўваецца для набору загалоўкаў.

тэрцэ́т

(іт. terzetto, ад лац. tertius = трэці)

1) ансамбль з трох выканаўцаў, пераважна вакальны;

2) музычная п’еса для трох выканаўцаў;

3) вершаваная страфа ў санеце, якая складаецца з трох радкоў; трохрадкоўе.

тэрыге́нны

(лац. terrigenus = які ўзнік з зямлі);

т-ыя адклады — адклады, якія складаюцца з абломкаў горных парод і мінералаў, што знесены з сушы ў моры і акіяны.