Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эпідэрмафіці́я

(ад эпідэрміс + гр. phyton = расліна)

грыбковая хвароба, якая паражае пераважна скуру падэшваў і далоняў чалавека, а таксама ногці; выклікаецца эпідэрмафітонам.

эпідэ́рміс

(ад эпі- + дэрма)

1) знешні, паверхневы слой скуры чалавека і жывёл, які складаецца з эпітэлію;

2) покрыўная тканка лісця, сцябла, кораня і іншых органаў раслін.

эпізаатало́гія

(ад эпізаотыя + -логія)

галіна ветэрынарыі, якая вывучае заканамернасці ўзнікнення, пашырэння эпізаотый і распрацоўвае меры барацьбы з імі.

эпізаахо́рыя

(ад эпі- + заахорыя)

спосаб распаўсюджання насення і пладоў раслін жывёламі, калі насенне шчацінкамі, кручкамі прымацоўваецца да поўсці.

эпізады́чны

(гр. epeisodios = устаўны, дадатковы)

нерэгулярны, несістэматычны, не звязаны з цэлым.

эпізао́тыя

(ад эпі- + гр. zoon = жывёла)

пашырэнне інфекцыйнай хваробы жывёл на значнай тэрыторыі (параўн. энзаотыя, панзаотыя).

эпізо́д

(гр. epeisodion = устаўка, дадатак)

1) выпадак, здарэнне, адзін з момантаў у ходзе падзей;

2) адносна закончаная частка мастацкага твора.

э́піка

(гр. epikos = эпічны, ад epos = слова, апавяданне)

сукупнасць эпічных твораў.

эпіка́нтус

(ад эпі- + гр. kanthos = унутраны вугал вока)

асобая складка ля ўнутранага вугла вока, якая ўтворана скурай верхняга павека і прыкрывае слёзны бугарок; характэрна для мангалоіднай расы.

эпікарды́т

(ад эпікард)

мед. запаленне эпікарда.