Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экзасфе́ра

(ад экза- + сфера)

знешняя абалонка зямной атмасферы, якая пачынаецца з вышыні ў некалькі соцень кіламетраў.

экзатаксі́ны

(ад экза- + таксіны)

таксіны, якія выдзяляюцца мікробамі ў асяроддзе, што іх акружае (напр. таксіны дыфтэрыйнай палачкі); параўн. эндатаксіны.

экзатро́фны

(ад экза- + -трофны)

які датычыць паразітычных арганізмаў, што жывуць на паверхні арганізма-жывіцеля.

экзаты́чны

(гр. eksotikos)

1) далёкі, чужаземны, не звычайны для гэтай мясцовасці (напр. э-ыя расліны);

2) перан. дзівосны, вычварны, які здзіўляе сваёй незвычайнасцю.

экзатэрмі́чны

(ад экза- + тэрмічны)

звязаны з вылучэннем, аддачай цяпла (напр. э-ая рэакцыя).

экзатэры́чны

(гр. eksoterikos = знешні)

агульнадаступны, прызначаны для неазнаёмленых.

экзафта́льм

(ад экза- + гр. ophthalmos = вока)

выпінанне вочнага яблыка з арбіты пры базедавай хваробе і пры змене яго формы, утварэнні пухліны ззаду вока і інш.

экзахо́рда

(н.-лац. exochorda)

лістападная кустовая расліна сям. ружавых з простым лісцем і белымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Цэнтр. Азіі і Карэі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

экзеге́за

(гр. eksegesis = тлумачэнне)

1) філалагічнае тлумачэнне літаратурных тэкстаў, пераважна антычных;

2) тлумачэнне біблейскіх тэкстаў.

экзеге́ты

(гр. eksegetes = кіраўнік, тлумачальнік)

1) тлумачальнікі аракулаў, часам законаў і звычаяў у Стараж. Грэцыі;

2) філолагі, якія займаліся экзегезай; пазней — багасловы-схаласты, якія тлумачылі біблейскія тэксты.