Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экта-

(гр. ektos = звонку, знадворку)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «знешні, знадворны».

эктабла́ст

(ад экта- + гр. blastos = зародак)

тое, што і эктадэрма.

эктагене́з

(ад экта- + -генез)

агульная назва кірункаў у эвалюцыйным вучэнні, якія разглядаюць гістарычнае развіццё жывой прыроды як прамое прыстасаванне арганізмаў да навакольнага асяроддзя (проціл. аўтагенез).

эктадэ́рма

(ад экта- + дэрма)

1) знешні зародкавы лісток мнагаклетачных жывёльных арганізмаў і чалавека (параўн. энтадэрма 1);

2) знадворны слой сценкі цела кішачнаполасцевых (параўн. энтадэрма 2).

эктазі́я

(ад гр. ektasis = расцягненне)

мед. расцягненне, расшырэнне поласцевых органаў, напр. бронхаў, сасудаў, страўніка.

эктамезенхі́ма

(ад экта- + мезенхіма)

частка мезенхімы большасці мнагаклетачных жывёл.

эктапаразі́ты

(ад экта- + паразіты)

арганізмы, якія паразітуюць на паверхні цела чалавека, жывёл або раслін.

эктапі́я

(ад гр. ektopos = змешчаны)

мед. змяшчэнне ўнутраных органаў чалавека і жывёл.

эктапла́зма

(ад экта- + плазма)

перыферычны слой цытаплазмы клетак.

эктатро́фны

(ад экта- + -трофны)

тое, што і экзатрофны.