Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фітапатало́гія

(ад фіта- + паталогія)

навука пра хваробы раслін і меры барацьбы з такімі хваробамі.

фітапланкто́н

(ад фіта- + планктон)

сукупнасць раслін, пераважна водарасцей, якія свабодна плаваюць у верхніх слаях вадаёмаў.

фітастэры́ны

(ад фіта- + стэрыны)

арганічныя рэчывы з групы стэроідаў, стэрыны расліннага паходжання.

фітатро́н

(ад фіта- + гр. thronos = месцазнаходжанне)

памяшканне са штучным кліматам для вырошчвання раслін з мэтай вывучэння ўплыву на іх тэмпературы, вільготнасці і інш. (параўн. кліматрон).

фітатэрапі́я

(ад фіта- + тэрапія)

лячэнне лекавымі раслінамі.

фітафа́гі

(ад фіта- + -фаг)

жывёлы, якія кормяцца толькі расліннай ежай (напр. многія насякомыя).

фітафенало́гія

(ад фіта- + феналогія)

раздзел феналогіі, які вывучае сезонныя з’явы ў жыцці раслін.

фітафізіяло́гія

(ад фіта- + фізіялогія)

навука аб жыццёвых працэсах раслін і іх органаў.

фітафтаро́зы

(ад фіта- + гр. phthoros = знішчэнне, пагібель)

хваробы раслін, пераважна бульбы, памідораў і іншых паслёнавых, якія выклікаюцца грыбам фітафтора.

фітафто́ра

(н.-лац. phytophthora)

ніжэйшы грыб класа ааміцэтаў, які паразітуе на сельскагаспадарчых, дэкаратыўных і дзікарослых раслінах, выклікае гніль, плямістасць.