Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

полігібры́д

(ад полі- + гібрыд)

гібрыд, атрыманы ад скрыжоўвання арганізмаў, якія адрозніваюцца адначасова адзін ад аднаго многімі прыкметамі (параўн. монагібрыд).

полігіні́я

(ад полі- + -гінія)

мнагажонства, форма групавога шлюбу аднаго мужчыны з некалькімі жанчынамі; была распаўсюджана ў мусульманскіх краінах, Кітаі, Афрыцы і Акіяніі.

поліглабулі́я

(ад полі- + лац. globulus = шарык)

тое, што і поліцытэмія.

полігландуля́рны

(ад полі- + лац. glandula = залоза)

многазалозісты.

полігляцыялі́зм

(ад полі- + лац. glacies = лёд)

гіпотэза шматразовасці покрыўных абледзяненняў у чацвярцічным (антрапагенавым) перыядзе (параўн. монагляцыялізм).

полідактылі́я

(ад полі- + гр. daktylos = палец)

поўнае або частковае развіццё дадатковых пальцаў на руках або нагах як прыроджаны парок развіцця.

поліды́псія полідыпсі́я

(гр. polydipsios = сасмаглы, бязводны)

смага пры цукровым дыябеце і некаторых іншых хваробах і звязанае э ёю залішняе ўжыванне вады.

поліізабутыле́н

(ад полі- + ізабутылен)

сінтэтычны палімер, прадукт полімерызацыі ізабутылену.

поліізапрэ́н

(ад полі- + ізапрэн)

сінтэтычны палімер, прадукт полімерызацыі ізапрэну.

полікандэнса́цыя

(ад полі- + кандэнсацыя)

метад сінтэзу палімераў, пры якім узаемадзеянне малекул манамераў суправаджаецца адшчапленнем простых рэчываў, напр. вады, спірту (параўн. полімерызацыя).