Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

полівінілхлары́д

(ад полі- + вінілхларыд)

высокамалекулярнае злучэнне, прадукт полімерызацыі вінілхларыду; выкарыстоўваецца для вырабу труб, кранаў, вентыляў, хімічнай апаратуры і інш.

полівітамі́ны

(ад полі- + вітаміны)

лекавы прэпарат, які з’яўляецца сумессю многіх вітамінаў.

полігана́льны

(гр. polygonos)

многавугольны.

поліганаме́трыя

(ад гр. polygonos = многавугольны + -метрыя)

метад вызначэння ўзаемнага становішча пунктаў зямной паверхні для пабудовы апорнай геадэзічнай сеткі шляхам вымярэння даўжынь прамых ліній, што звязваюць гэтыя пункты, і гарызантальных вуглоў паміж імі.

полігенеты́чны

(ад полі- + генетычны);

п-ыя паверхні — марфалагічна адзіныя паверхні выроўнівання, утвораныя ў розных сваіх частках рознымі, але ўзаемазвязанымі рэльефаўтваральнымі працэсамі.

полігені́зм

(ад полі- + гр. genos = паходжанне)

тэорыя ў антрапалогіі, паводле якой розныя расы людзей паходзяць ад розных відаў і родаў малпаў, што развіліся незалежна адна ад адной у розных месцах Зямлі (проціл. монагенізм).

полігені́я

(ад полі- + -генія)

тое, што і полімерыя.

полігібры́д

(ад полі- + гібрыд)

гібрыд, атрыманы ад скрыжоўвання арганізмаў, якія адрозніваюцца адначасова адзін ад аднаго многімі прыкметамі (параўн. монагібрыд).

полігіні́я

(ад полі- + -гінія)

мнагажонства, форма групавога шлюбу аднаго мужчыны з некалькімі жанчынамі; была распаўсюджана ў мусульманскіх краінах, Кітаі, Афрыцы і Акіяніі.

поліглабулі́я

(ад полі- + лац. globulus = шарык)

тое, што і поліцытэмія.