Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пле́нум

(лац. plenum = поўнае)

сход, пасяджэнне выбранага кіруючага органа якой-н. партыі, арганізацыі ў поўным складзе.

пленэ́р

(фр. plein air = вольнае паветра)

перадача паветранага асяроддзя і натуральнага асвятлення ў творы жывапісу.

пленэры́зм

(ад пленэр)

напрамак жывапісу, які вызначаецца імкненнем да найпраўдзівейшай перадачы прыроднага асвятлення, колеру, навакольнай атмасферы.

пленэры́ст

(фр. pleinairiste)

майстар пленэру.

плерацэрко́ід

(ад гр. pleres = поўны + kerkos = хвост + -оід)

лічынка стужкавых чарвей на апошняй стадыі развіцця.

плерэ́зы

(фр. pleureuses, ад pleurer = плакаць)

1) уст. белыя нашыўкі на рукавах і каўняры жалобнай сукенкі;

2) упрыгожанні з страусавых пёраў на жаночых капелюшах.

плесі́метр

(ад гр. plesso = удараю + -метр)

тонкая металічная або касцяная пласцінка, якая выкарыстоўваецца пры даследаванні ўнутраных органаў метадам прастуквання.

плето́ра

(гр. plethore = перапаўненне)

павелічэнне агульнай масы крыві, якое адбываецца пры некаторых захворваннях.

плетызмагра́фія

(ад гр. plethysmos = павелічэнне + -графія)

графічны запіс змен аб’ёму органаў чалавека і жывёл пры дапамозе плетызмографа.

плетызмо́граф

(ад гр. plethysmos = павелічэнне + -граф)

прыбор для рэгістрацыі змен аб’ёму органаў у чалавека і жывёл, якія залежаць ад стану крывяносных сасудаў.