Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

плазматы́п

(ад плазма + -тыгі)

тое, што і плазмон.

плазмахі́мія

(ад плазма + хімія)

раздзел хіміі, які вывучае нізкатэмпературную плазму і яе выкарыстанне.

плазмацы́д

[ад плазмо(дый) + -цыд]

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваюць пры лячэнні малярыі.

плазмо́дый

(н.-лац. plasmodium, ад гр. plasma = утварэнне + eidos = выгляд)

1) вегетатыўнае цела слізевікоў і некаторых водарасцей;

2) прасцейшы арганізм класа спаравікоў, які паразітуе ў крыві і з’яўляецца ўзбуджальнікам малярыі.

плазмо́ліз

(ад плазма + -ліз)

адслойванне пратапласта ад клетачнай сценкі пры ўздзеянні на клетку гіпертанічным растворам.

плазмо́н

(ад плазма)

сукупнасць пазахрамасомных спадчынных элементаў клетак (плазмагенаў), якія змяшчаюцца ў цытаплазме на яе арганоідах; складаецца з пластома і цытаплазмона (параўн. геном).

плакадо́нты

(н.-лац. placodontia)

атрад вымерлых марскіх паўзуноў падкласа сінаптазаўраў, якія жылі ў мезазоі.

плакадэ́рмы

(н.-лац. placodermi)

клас вымерлых панцырных рыб, якія жылі ў познім дэвоне ў марскіх і прэсных вадаёмах; пласцінаскурыя.

плака́т

(ням. Plakat, ад гал. plakkat)

вялікі каляровы малюнак з агітацыйным або рэкламным тэкстам.

плаке́

(фр. plaqué = накладзены)

металічны выраб, пакрыты лісткамі высакароднага металу, або драўляны выраб з накладзенымі на яго пласцінкамі драўніны каштоўных парод.