Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мікраампе́р

(ад мікра- + ампер)

адзінка сілы электрычнага току, роўная мільённай частцы ампера.

мікраана́ліз

(ад мікра- + аналіз)

сукупнасць метадаў і прыёмаў, пры дапамозе якіх можна рабіць аналіз вельмі малых колькасцей хімічных рэчываў (вагой да 1 мг).

мікраапера́цыя

(ад мікра- + аперацыя)

элементарная аперацыя перапрацоўкі інфармацыі электронна-вылічальнай машынай.

мікрааргані́змы

(ад мікра + арганізм)

нябачныя простым вокам раслінныя або жывёльныя арганізмы.

мікрааўто́бус

(ад мікра- + аўтобус)

невялікі аўтобус, разлічаны на 10 пасажыраў.

мікраба́р

(ад мікра- + бар)

адзінка вымярэння ціску, мільённая частка бара.

мікрабаро́граф

(ад мікра- + барограф)

прыбор для рэгістрацыі малых і хуткіх ваганняў атмасфернага ціску.

мікрабіёлаг

(ад мікра- + біёлаг)

спецыяліст у галіне мікрабіялогіі.

мікрабіёта

(н.-лац. microbiota)

вечназялёная кустовая расліна сям. кіпарысавых, пашыраная ў гарах Сіхотэ-Аліня; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

мікрабіяло́гія

(ад мікра- + біялогія)

раздзел біялогіі, які вывучае мікраарганізмы.