Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

матрылака́льны

(ад лац. mater, -tris = маці + лакальны);

м. шлюб — пашыраны пры матрыярхаце звычай пражывання мужа і жонкі ў абшчыне жонкі.

матрыліне́йны

(ад лац. mater, -tris = маці + лінія)

заснаваны на сваяцтве па мацярынскай, жаночай лініі (напр. м. род).

матрыманіе́льны

(лац. matrimonialis)

які мае адносіны да шлюбу, шлюбны.

ма́трыца

(ням. Matrize, ад лац. matrix, -icis = маці)

1) форма (штамп1) для адліўкі друкарскіх літар, стэрэатыпаў, для штампоўкі розных вырабаў;

2) табліца матэматычных велічынь, размешчаных у выглядзе прамавугольнай схемы.

матрыярха́т

(ням. Matriarchat, ад лац. mater, -tris = маці + гр. arche = улада)

перыяд у развіцці першабытнаабшчыннага ладу, на працягу якога жанчына адыгрывала кіруючую ролю ў гаспадарчым і грамадскім жыцці.

матуа́р

(фр. matoir)

інструмент для гравіравання, чакан.

матч

(англ. match)

спартыўнае спаборніцтва паміж дзвюма камандамі або двума праціўнікамі.

матч-турні́р

(ад матч + турнір)

спартыўнае спаборніцтва, у якім усе ўдзельнікі (пры кругавой сістэме) сустракаюцца паміж сабой не менш двух разоў.

ма́ты

(ням. Matte)

высакагорныя лугі ў Цэнтр. і Паўд. Еўропе.

матывава́ць

(фр. motiver)

прыводзіць довады, матывы, якія пацвярджаюць, абгрунтоўваюць што-н.