Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

манапалізава́ць

(фр. monopoliser)

устанаўліваць манаполію на што-н. (напр. м. знешні рынак).

манапалі́ст

(ад манаполія)

1) чалавек, прадпрыемства, што карыстаюцца манаполіяй у якой-н. галіне;

2) прадстаўнік манапалістычнага капіталу.

манапла́н

(адмана- + -план)

самалёт з адной плоскасцю крылаў, размешчанай пад фюзеляжам (параўн. біплан, парасоль, трыплан).

манапо́дый

(ад мана- + гр. pus, podos = нага)

восевы орган расліны, утвораны ў выніку дзейнасці адной верхавіннай мерыстэмы, у выніку чаго асноўная вось здольная доўга расці.

манапо́лія

(гр. monopolia)

1) выключнае права на выраб, продаж або выкарыстанне чаго-н. (напр. м. знешняга гандлю);

2) буйное аб’яднанне, якое ўзнікла на аснове канцэнтрацыі вытворчасці і капіталу з мэтай устанаўлення панавання над якой-н. галіной гаспадаркі і атрымання найбольшых прыбыткаў;

3) сітуацыя на рынку, калі ўсе прапановы тавараў і паслуг засяроджаны ў руках аднаго прадаўца.

манапо́ль

(ад мана- + палюс);

магнітны м. — элементарная часцінка, якая валодае адным магнітным полюсам (магнітным зарадам, аналагічным электрычнаму зараду).

манапо́ста

(ад мана- + іт. posto = месца)

адкрыты кузаў гоначнага аўтамабіля, разлічаны на размяшчэнне вадзіцеля ў напаўляжачым становішчы.

ма́нар

(англ. manor, ад лац. manere = пражываць)

феадальны маёнтак у сярэдневяковай Англіі.

мана́рда

(н.-лац. monarda)

травяністая расліна сям. ясноткавых з падоўжаным лісцем і дробнымі пахучымі кветкамі розных колераў, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

мана́рх

(лац. monarcha, ад гр. monarchos)

асоба, якая ўзначальвае манархію (цар, кароль, шах і інш.).