Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мадэлье́р

(фр. modeleur)

спецыяліст па канструяванню новых відаў (мадэлей 1) адзення, абутку.

мадэмуазэ́ль

(фр. mademoiselle)

ветлівы зварот да дзяўчыны ў Францыі і некаторых іншых краінах (звычайна далучаецца да імя або прозвішча).

мадэ́ра

(ісп. madera, ад парт. Madeira = назва вострава ў Атлантыцы)

гатунак моцнага вінаграднага віна.

мадэра́та

(іт. moderato)

1) муз. умераны тэмп, больш хуткі, чым анданціна, але павольнейшы за алегрэта;

2) музычны твор або яго частка ў такім тэмпе.

мадэра́тар

(лац. moderator = які стрымлівае)

прыстасаванне для прыглушэння гуку ў музычных клавішных інструментах.

мадэ́рн

(фр. modeme = навейшы, сучасны)

1) стылявы кірунак у еўрапейскім і амерыканскім мастацтве канца 19 — пач. 20 ст., які супрацьпастаўляў сябе мастацтву мінулага;

2) што-н. сучаснае, моднае (напр. стыль-м.).

мадэрнізава́ць

(фр. moderniser, ад moderne = навейшы, сучасны)

1) удасканальваць, абнаўляць што-н. у адпаведнасці з навейшымі патрабаваннямі, густамі (напр. м. абсталяванне);

2) надаваць з’явам мінулага рысы сучаснасці.

мадэрніза́цыя

(фр. modernisation, ад moderne = навейшы, сучасны)

удасканаленне, абнаўленне чаго-н.

мадэрні́зм

(фр. modernisme, ад moderne = навейшы, сучасны)

агульная назва шматлікіх супярэчлівых кірункаў у літаратуры і мастацтве канца 19 — пач. 20 ст. (кубізм, дадаізм, сюррэалізм, футурызм, экспрэсіянізм і інш.), якія ў канчатковым выніку адмовіліся ад традыцый папярэдняй мастацкай культуры, выявілі тэндэнцыю да ірацыяналізму, суб’ектывізму, схільнасць да авангардызму і фармалізму ў галіне мастацкай формы.

мадэрні́ст

(фр. moderniste, ад moderne = навейшы, сучасны)

паслядоўнік мадэрнізму.