Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кортыкастэро́іды

(ад лац. cortex, -icis = кара + стэроіды)

група стэроідаў, якія маюць уласцівасці гармонаў кары наднырачнікаў.

кортыкастэро́н

(ад лац. cortex, -icis = кара + гр. stereos = цвёрды)

гармон кары наднырачных залоз, больш слабы па дзеянню, чым гідракартызон.

кортыкатрапі́н

(ад лац. cortex, -icis = кара + гр. trope = змена)

тое, што і адрэнакортыкатропны гармон.

ко́рцік

(рус. коршк, ад перс. kard = нож)

халодная зброя ў форме кароткага кінжала як прыналежнасць параднай формы марскіх афіцэраў розных дзяржаў.

ко́рыне

(н.-лац. coryne)

сумчаты грыб сям. гелоцыевых, які трапляецца на пнях і гнілых ствалах дуба, таполі.

ко́рыум

(лац. corium = скура, ад гр. chorion = абалонка)

тое, што і дэрма.