Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

авіякампа́нія

(ад авія- + кампанія)

авіятранспартнае прадпрыемства, якое ажыццяўляе міжнародныя і ўнутраныя паветраныя зносіны.

авіяканстру́ктар

(ад авія- + канструктар)

канструктар лятальных апаратаў і рухавікоў да іх.

авіяклу́б

(ад авія- + клуб)

спартыўны клуб, які аб’ядноўвае аматараў авіяцыйнага спорту.

авіяко́мпас

(ад авія- + компас)

аэранавігацыйная прылада, якая паказвае курс лятальнага апарата адносна магнітнага і геаграфічнага мерыдыянаў, зададзенага напрамку ці напрамку на радыёмаяк.

авіялі́нія

(ад авія- + лінія)

пастаянны маршрут транспартных самалётаў паміж двума або некалькімі населенымі пунктамі.

авіямадэлі́зм

(ад авія- + мадэлізм)

канструяванне, пабудова і запуск мадэляў лятальных апаратаў.

авіямато́р

(ад авія- + матор)

рухавік лятальнага апарата.

авіяметэаста́нцыя

(ад авія- + метэастанцыя)

метэастанцыя, прызначаная для абслугоўвання ваеннай і грамадзянскай авіяцыі (параўн. гідраметэастанцыя).

авіямеха́нік

(ад авія- + механік)

спецыяліст, які назірае за работай лятальных апаратаў і правільным іх выкарыстаннем.

авіяпа́рк

(ад авія- + парк)

сукупнасць лятальных апаратаў на аэрадроме.