Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўташту́рман

(ад аўта- + штурман)

авіяцыйны прыбор, які аўтаматычна запісвае каардынаты лятальнага апарата, накрэсліваючы яго шлях на карце.

аўтаэкало́гія, аўтэкало́гія

(ад аўта- + экалогія)

раздзел экалогіі, які вывучае прыстасавальнасць асобных відаў раслін і жывёл да ўмоў асяроддзя і спосабу жыцця віду (параўн. сінэкалогія).

аўтаэкспрэ́с

(ад аўта- + экспрэс)

аўтобус, які рухаецца па маршруце з павышанай хуткасцю, без прыпынкаў або з мінімальнай колькасцю іх.

аўтаэлектро́нны

(ад аўта + электрон);

а-ая эмісія — выпусканне электронаў паверхняй цвёрдых цел і вадкасцей пад уздзеяннем моцнага электрычнага поля.

аўтбо́рт

(англ. outboard, ад out = па-за + board = борт)

падвесны матор, часам і сама лодка з падвесным маторам.

аўтбры́дзінг

(англ. outbreeding, ад out = па-за + breed = спарваць)

скрыжоўванне жывёл або раслін, якія не знаходзяцца ў роднасных адносінах (параўн. інбрыдзінг).

аўто́бус

[ад аўта(мабіль) + (омні)бус]

мнагамесны пасажырскі аўтамабіль.

аўто́граф

(фр. autographe, ад гр. autos = сам + grapho = пішу)

1) аўтарскі рукапісны тэкст (напр. а. верша М. Багдановіча);

2) уласнаручны подпіс, надпіс.

аўто́л

[ад аўт(амабіль) + -ол]

нафтавае масла для змазкі аўтамабільных і трактарных рухавікоў.

аўто́ліз

(ад аўта- + -ліз)

самарастварэнне, распад тканак жывёльнага або расліннага арганізма пад уздзеяннем ферментаў, якія змяшчаюцца ў гэтых жа тканках.