Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтарамо́нтны

(ад аўта- + рамонт)

які мае адносіны да рамонту аўтамабіляў.

аўтарата́цыя

(ад аўта- + ратацыя)

самапаварочванне самалёта вакол падоўжнай восі; гэтай з’явай тлумачыцца штопар самалёта.

аўтаркі́я

(гр. autarkeia = самазадаволенасць)

палітыка эканамічнага адасаблення краіны або асобных яе рэгіёнаў ад эканомікі іншых дзяржаў ці астатніх рэгіёнаў з мэтай стварэння замкнутай гаспадаркі.

аўтарызава́ны

(ад аўтарызаваць)

зроблены са згоды аўтара, адобраны ім (пра пераклад твора).

аўтарызава́ць

(фр. autoriser = дазваляць)

даваць згоду на пераклад, інсцэніроўку ці экранізацыю свайго твора.

аўтарыза́цыя

(фр. autorisation = дазвол)

выражэнне аўтарам згоды на пераклад, інсцэніроўку ці экранізацыю свайго твора.

аўтарыта́рны

(фр. autoritaire = уладны, ад лац. auctoritas = улада)

1) заснаваны на безагаворачным падпарадкаванні ўладзе (напр. а. рэжым);

2) які імкнецца ўмацаваць сваю ўладу.

аўтарытары́зм

(фр. autoritarisme, ад лац. auctoritas = улада)

антыдэмакратычная сістэма палітычнага ўладарання, якая характарызуецца рэжымам асабістай улады, дыктатарскімі метадамі кіравання.

аўтарытэ́т

(ням. Autorität, ад лац. auctoritas = уплыў, значнасць)

1) агульнапрызнанае значэнне, уплыў, якімі карыстаецца якая-н. асоба дзякуючы плённай дзейнасці ў пэўнай галіне (у навуцы, мастацтве, палітыцы і г. д.);

2) асоба, якая карыстаецца ўсеагульнай павагай, прызнаннем, мае ўплыў.

аўтарытэ́тны

(ад аўтарытэт)

1) уплывовы, які заслугоўвае даверу;

2) які не дапускае пярэчанняў, уладны (пра тон, жэст, выгляд).