Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтамашы́на

(ад аўта- + машына)

тое, што і аўтамабіль.

аўтамашыні́ст

(ад аўта- + машыніст)

аўтаматычнае прыстасаванне, якое выконвае функцыі машыніста поезда.

аўтаметамарфі́зм

(ад аўта- + метамарфізм)

змена магматычнай горнай пароды пад уплывам рэчываў, якія выдзяляюцца ў час яе ахаладжэння.

аўтаме́трыя аўтаметры́я

(ад аўта- + метрыя)

раздзел метралогіі, які вывучае тэарэтычныя асновы праектавання аўтаматычных вымяральных і кантрольных прыбораў і вымяральных інфармацыйных сістэм.

аўтамеханахо́рыя

(ад аўта- + механахорыя)

спосаб распаўсюджання насення самой раслінай.

аўтамі́ксіс

(ад аўта- + -міксіс)

зліццё палавых клетак, якія належаць адной і той жа асобіне (пашырана сярод прасцейшых, грыбоў, водарасцей).

аўтамо́рфны

(ад аўта- + -морфны);

а-ыя глебы — глебы, якія фарміруюцца ва ўмовах атмасфернага ўвільгатнення і на працягу вегетатыўнага перыяду не бываюць пераўвільготненымі.

аўтамотадро́м

(ад аўта- + мотадром)

спецыяльна абсталяваная тэрыторыя для спаборніцтваў і выпрабавання аўтамабіляў і матацыклаў.

аўтамотаклу́б

(ад аўта- + мота- + клуб)

грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае спартсменаў і аматараў аўтамабільнага і матацыклетнага спорту.

аўтамоталатарэ́я

(ад аўта- + мота- + латарэя)

латарэя, у якой разыгрываюцца аўтамабілі, матацыклы і інш.