Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтааксіда́цыя

(ад аўта- + аксідацыя)

самачыннае акісленне рэчываў пры невысокай тэмпературы без уплыву каталізатара.

аўтаалергі́я

(ад аўта- + алергія)

павышаная адчувальнасць арганізма да ўласных бялкоў і клетак тканак, якія набылі ўласцівасці алергенаў.

аўтаама́тар

(ад аўта- + аматар)

вадзіцель аўтамабіля, які мае пасведчанне шафёра-аматара.

аўтаапера́тар

(ад аўта- + аператар)

прыстасаванне для аўтаматычнага рэгулявання вытворчых працэсаў і кіравання імі.

аўтаба́за

(ад аўта- + база)

транспартнае прадпрыемства па арганізацыі перавозак на аўтамабілях, а таксама месца стаянкі і рамонту аўтамабіляў.

аўтабіягра́фія

(ад аўта- + біяграфія)

апісанне свайго жыцця.

аўтаблакіро́ўка

(ад аўта- + блакіроўка)

1) сістэма аўтаматычнай сігналізацыі для рэгулявання руху паяздоў, 2) аўтаматычнае змяненне рэжыму работы тэхнічнага аб’екта (машыны, апарата і інш.).

аўтавакза́л

(ад аўта- + вакзал)

вакзал міжгародніх аўтобусных зносін.

аўтавакцы́на

(ад аўта- + вакцына)

лекавая вакцына, прыгатаваная з мікробаў, якія ўзяты з арганізма таго хворага, для лячэння якога яна выкарыстоўваецца.

аўтага́мія

(ад аўта- + -гамія)

самаапыленне і самаапладненне кветкавых раслін, а таксама самаапладненне некаторых аднаклетачных арганізмаў.