Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўдыёграф

(ад лац. audio = слухаю + -граф)

самапісны прыбор для вызначэння дакладнасці слыху.

аўдыёметр

(ад лац. audio = слухаю + -метр)

прыбор для вызначэння вастрыні слыху.

аўдыён

(ад лац. audio = слухаю)

адналямпавы радыёпрыёмнік, у якім электронная лямпа была дэтэктарам.

аўды́тар

(лац. auditor = слухач)

1) вучань у некаторых навучальных установах, якога настаўнік прызначае для выслухоўвання ўрокаў іншых вучняў, 2) член царкоўнага суда ў Вялікім княстве Літоўскім, які выконваў функцыі следчага;

3) асоба або фірма, якая правярае стан гаспадарчай дзейнасці акцыянернай кампаніі на аснове кантракта, заключанага з кіраўніцтвам гэтай кампаніі.

аўдыто́рыя

(лац. auditorium)

1) памяшканне, прызначанае для чытання лекцый, дакладаў;

2) слухачы лекцыі, даклада.

аўдыфо́н

(ад лац. audio = слухаю + -фон)

1) слыхавы апарат для асоб са слабым слыхам;

2) апарат для ўлоўлівання на адлегласці гукаў матораў самалётаў, якія набліжаюцца.

аўдыяло́гія

(ад лац. audio = слухаю + -логія)

раздзел медыцыны, які вывучае стан слыху, яго парушэнні, а таксама метады дыягностыкі, прафілактыкі і лячэння гэтых парушэнняў.

аўдыяме́трыя

(ад лац. audio = слухаю + -метрыя)

вымярэнне вастрыні слыху.

аўксано́метр

(ад гр. auksano = расту + -метр)

прыбор для вызначэння прыросту раслін у даўжыню.

аўксаспо́ра

(ад гр. aukso = павялічваю + спора)

спора палавога размнажэння ў дыятомавых водарасцяў.