Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асцыласко́п

(ад лац. oscillum = ваганне + -скоп)

прыбор, пры дапамозе якога можна назіраць электрычныя ваганні.

асцыло́граф

(ад лац. oscillum = ваганне + -граф)

прыбор, пры дапамозе якога запісваюць змены электрычных велічынь, напр. напружання.

асцыля́тар

(ад лац. oscillare = вагацца)

фіз. сістэма, здольная вагацца адносна стану раўнавагі (напр. маятнік).

асцылято́рыя

(н.-лац. oscillatoria)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. асцыляторыевых, якая найбольш пашырана ў планктоне сажалак і азёр.

асцыля́цыя

(лац. oscillatio)

фіз. хістанне, ваганне.

асцы́т

(гр. askites, ад askos = скураны мех для вадкасці)

паталагічнае намнажэнне вадкасці ў брушной поласці чалавека і жывёл пры захворванні сэрца, печані; брушная вадзянка.

асье́нда

(ісп. hacienda)

буйное памесце ў большасці лацінаамерыканскіх краін.

асэ́сар

(лац. assessor = засядацель)

1) памочнік прэтара ў Стараж. Рыме;

2) судовы засядацель у каралеўскай Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім;

3) чыноўнік восьмага класа ў цэнтральных дзяржаўных установах і пры губернскіх праўленнях царскай Расіі (напр. калежскі а.).

асюрэ́

(фр. assurer = забяспечваць)

друкарская лінейка, пры дапамозе якой утвараецца адбітак у выглядзе некалькіх тонкіх паралельных ліній; выкарыстоўваецца пры друкаванні чэкаў, квітанцый і інш.

ат

(лаоск. at)

разменная манета Лаоса, роўная 1/100 кіпа.