Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асфадэ́ль

(гр. asphodelos)

тое, што і асфадэліна.

асфа́лія

(гр. asphaleia = бяспека, абарона)

палітычная паліцыя ў Грэцыі.

асфа́льт

(гр. asphaltos = горная смала)

1) чорная смалістая маса, якой пакрываюць дарогі; утворана ў выніку акіслення нафты і выпарэння яе лёгкіх фракцый;

2) дарога, тратуар, пакрытыя такой масай.

асфальтабето́н

(ад асфальт + бетон)

сумесь асфальту, пяску, шчэбню, якая выкарыстоўваецца для пакрыцця дарог, аэрадромаў і інш.

асфальтэ́ны

(ад асфальт)

састаўныя часткі асфальту, высокамалекулярныя рэчывы, выдзеленыя з нафты, якія ўяўляюць сабой парашкі цёмна-бурага або чорнага колеру.

асфі́ксія

(гр. asphyksia)

удушша, разлад дыхання, выкліканы недахопам кіслароду ў крыві і тканках арганізма.

асфра́дый

(н.-лац. osphradium, ад гр. osphrainomai = нюхаю)

чуллівы орган малюскаў, размешчаны ў мантыйнай поласці на шляху цячэння вады да жаберных органаў.

асцы́дыі

(н.-лац. ascidiae, ад гр. askidion = мяшочак)

1) клас марскіх хордавых жывёл падтыпу тунікатаў вядуць сядзячы спосаб жыцця;

2) лісты некаторых раслін, якія маюць форму мяшочкаў.

асцылагра́фія

(ад лац. oscillum = ваганне + -грама)

крывая, запісаная асцылографам, якая паказвае залежнасці з хуткімі зменамі.

асцылагра́фія

(ад лац. oscillum = ваганне + -графія)

рэгістрацыя ваганняў электрычных патэнцыялаў у жывых тканках пры дапамозе асцылографа.