астэро́ма
(н.-лац. asteroma)
недасканалы грыб сям. шаравідкавых, як развіваецца на лісці пладовых дрэў, выклікае плямістасць.
астэры́змы
(ад гр. aster = зорка)
групы зорак, якія атрымалі асобную ад назвы сузор’я назву, напр. Коўш у Вялікай Мядзведзіцы.
астэры́на
(н.-лац. asterina)
сумчаты грыб сям. астэрынавых, які развіваецца на лісці крынічнікаў, грушанак, парэчак.
астэры́ск
(гр. asteriskos = зорачка)
друкарскі наборны знак у выглядзе зорачкі, які выкарыстоўваюць для абазначэння спасылак.
астэ́рыя
(ад гр. aster = зорка)
беспазваночная жывёла класа марскіх зорак тыпу ігласкурых.
астэры́я
(іт. osteria)
карчма, закусачная ў Італіі.
астэрыяне́ла
(н.-лац. asterionella)
каланіяльная дыятомавая водарасць сям. фрагілярыевых, якая трапляецца пераважна ў планктоне мораў, некаторыя віды адзначаны ў планктоне азёр, рэк.
астэрэагно́з
(ад а- + гр. stereos = аб’ёмны + gnosis = пазнаванне)
непазнаванне знаёмых прадметаў навобмацак пры паражэнні кары цемянной часткі галаўнога мозга.
асуа́рый
(н.-лац. ossuarium, ад лац. os, ossis = косць)
сасуд з гліны, каменя або алебастру для захавання касцей нябожчыка ў зораастрыйцаў Сярэд. Азіі, Ірана 5—8 ст.
асфадэлі́на
(н.-лац. asphodeline)
травяністая расліна сям. лілейных з аблісцелым сцяблом і белымі або жоўтымі кветкамі ў густых гронках, пашыраная ў Міжземнамор’і, Крыме і на Каўказе; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.