Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

астэ́нік

(гр. asthenikos = кволы, слабы)

1) чалавек, для якога характэрныя высокі рост, хударлявасць, доўгая шыя, выцягнуты чэрап, вузкі, рэзка акрэслены твар;

2) чалавек, які пакутуе ад астэніі.

астэні́чны

(гр. asthenikos = кволы, слабы)

які мае адносіны да астэніка, астэніі.

астэні́я

(гр. astheneia = слабасць)

стан агульнай слабасці арганізма; бяссілле.

астэо́лаг

(ад астэа- + -лаг)

спецыяліст у галіне астэалогіі.

астэо́ма

(н.-лац. osteoma, ад гр. osteon = косць)

мед. дабраякасная пухліна, якая складаецца з касцявой тканкі.

астэо́н

(гр. osteon = косць)

структура косці пазваночных жывёл і чалавека, якая складаецца з гаверсавага канала, дзе праходзяць крывяносныя і лімфатычныя сасуды і нервы, і сістэмы касцявых пласцінак, што акружаюць гэты канал.

астэрадо́н

(н.-лац. asterodon)

губавы базідыяльны грыб сям. гіменахетавых, які расце на павале, пераважна ў прыкаранёвай частцы ствалоў, на моцна разбуранай вільготнай драўніне.

астэразо́і

(н.-лац. asterozoa)

падтып ігласкурых; уключае класы марскіх зорак, афіураў.

астэрафо́ра

(н.-лац. asterophora)

шапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых, які развіваецца на сыраежках і млечніках, іншы раз на гнілых пнях, неядомы.

астэро́ід

(гр. asteroeides = зоркападобны)

адна з малых планет, якія кружаць вакол Сонца, галоўным чынам паміж арбітамі Марса і Юпітэра.