Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

астэасі́нтэз

(ад астэа- + сінтэз)

пластычная аперацыя пры лячэнні пераломаў, якая заключаецца ў злучэнні абломкаў касцей.

астэасклеро́з

(ад астэа- + склероз)

хваравітае ўшчыльненне косці.

астэатамі́я

(ад астэа- + -тамія)

аперацыя рассячэння косці з мэтай выпраўлення дэфармацый.

астэафі́т

(ад астэа- + -фіты)

розныя па паходжанню і працяканню касцявыя разрастанні.

астэахандрапа́тыя

(ад астэа- + гр. chondros = храсток + -патыя)

захворванне касцей пераважна ў дзіцячым і юнацкім узросце, якое характарызуецца болямі, мясцовай пухлінай і інш.

астэахандро́з

(ад астэа- + гр. chondros = храсток)

запаленчыя і незапаленчыя хваробы падхрастковага аддзела доўгіх трубчастых касцей шкілета; характарызуецца болямі, абмежаваннем рухаў у суставах.

астэацы́ты

(ад астэа- + -цыты)

клеткі касцявой тканкі, якія ўтвараюцца ў працэсе яе развіцця з астэабластаў.

астэі́зм

(гр. asteismos = досціп, жарт)

стылістычны прыём выражэння пахвальбы ў форме ганьбавання ці ганьбавання ў форме пахвальбы.

астэнапі́я

(ад гр. asthenes = слабы + ops = вока)

аслабленне зроку.

астэнасфе́ра

(ад гр. asthenes = слабы + сфера)

слой паніжанай цвёрдасці, трываласці і вязкасці ў верхняй частцы мантыі Зямлі, які знаходзіцца на глыбіні каля 100 км пад мацерыкамі і каля 50 км пад дном акіяна.