астэагра́фія
(ад астэа- + -графія)
апісанне касцей шкілета.
астэагра́фія
(ад астэа- + -графія)
апісанне касцей шкілета.
астэадысплазі́я
(ад астэа + дысплазія)
прыроджанае парушэнне развіцця касцей, якое суправаджаецца іх дэфармацыяй у сувязі з замяшчэннем касцявой тканкі храстковай або фібрознай.
астэадыстрафі́я
(ад астэа + дыстрафія)
змены ў касцявой тканцы ў выніку парушэння ўнутрыкасцявога абмену рэчываў.
астэакла́сты
(ад астэа- +
клетачныя ўтварэнні, якія пры развіцці касцявой тканкі ўдзельнічаюць ў рассысанні асноўнага рэчыва косці.
астэало́гія
(ад астэа- + -логія)
раздзел анатоміі, які вывучае форму і структуру касцей ва ўзаемасувязі з іх функцыяй.
астэамаля́цыя
(ад астэа- +
размякчэнне і дэфармацыя касцей у выніку збяднення арганізма солямі кальцыю, фосфарнай кіслаты і вітамінамі.
астэаміэлі́т
(ад астэа- + міэліт)
запаленне касцявога мозгу, якое звычайна пашыраецца на ўсе слаі косці.
астэапаро́з
(ад астэа- +
разрэджванне касцявога рэчыва пасля пераломаў, пры розных захворваннях.
астэапла́стыка
(ад астэа + -пластыка)
аперацыя па перасадцы касцявой тканкі, каб выправіць дэфекты косці.
астэасарко́ма
(ад астэа- + саркома)
саркома касцей жывёл і чалавека.