астрасфе́ра
(ад астра- + сфера)
частка цэнтрасферы, прамяністая зона цытаплазмы вакол клетачнага цэнтра, якая ўтвараецца ў час падзелу клеткі.
астрасфе́ра
(ад астра- + сфера)
частка цэнтрасферы, прамяністая зона цытаплазмы вакол клетачнага цэнтра, якая ўтвараецца ў час падзелу клеткі.
астрафатагра́фія
(ад астра- + фатаграфія)
раздзел астрафізікі, у якім для астранамічных даследаванняў прымяняюць фатаграфаванне нябесных свяціл.
астрафатаме́трыя
(ад астра- + фатаметрыя)
раздзел астрафізікі, які займаецца вымярэннем бляску і паверхневай яркасці нябесных свяціл візуальнымі, фатаграфічнымі і фотаэлектрычнымі метадамі.
астрафато́метр
(ад астра + фатометр)
прыбор для вымярэння бляску або яркасці нябесных аб’ектаў і светлавых патокаў, якія прыходзяць ад іх.
астрафі́зіка
(ад астра- + фізіка)
раздзел астраноміі, які вывучае фізічную прыроду касмічных цел і працэсы, якія адбываюцца ў іх.
астрафілі́т
(ад астра- +
рэдкасны мінерал класа сілікатаў, сілікат тытану залаціста-бурага, бронзава-жоўтага колераў са шкляным бляскам.
астрафі́чны
(ад а- + страфа)
не падзелены на строфы, з рознымі спалучэннямі радкоў (пра верш).
астрахі́мія
(ад астра- + хімія)
тое, што і касмахімія.
астрацы́ты
(ад астра- + -цыты)
зорчатыя клеткі дапаможнай тканкі нервовай сістэмы.
астро́граф
(ад астра- + -граф)
астранамічны прыбор для фатаграфавання нябесных аб’ектаў.