Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асмапо́р

(н.-лац. osmoporus)

губавы базідыяльны грыб сям. паліспоравых, які расце на мёртвай драўніне хвойных парод.

асмата́ксіс

(ад осмас + таксіс)

перамяшчэнні рухомых аднаклетачных арганізмаў (водарасцяў, прасцейшых) або клетак (спорау, гамет) у бок аптымальнага асматычнага ціску асяроддзя.

асматы́чны

(ад гр. osmos = штуршок, цісненне)

які мае адносіны да осмасу;

а. ціск — ціск раствору, які перашкаджае пранікненню ў яго растваральніку праз тонкую перапонку, што пакрывае раствор.

асмафо́ры

(ад гр. osme = пах + -фор)

асобыя залозы ў раслінных кветках, якія выдаюць пах.

асмо́метр

(ад осмас + -метр)

прыбор для вымярэння асматычнага ціску.

асо́

(фр. assaut = штурм)

трэніровачны бой двух спартсменаў у боксе і фехтаванні.

аспарагі́н

(ад гр. asparagos = спаржа)

арганічнае азоцістае злучэнне, атрыманае ўпершыню са спаржы, якое нейтралізуе аміяк, што ўтвараецца ў арганізме пры пераўтварэнні бялкоў.

аспарагі́навы

(ад гр. asparagos = спаржа)

які ўяўляе сабой амінакіслату, што ўваходзіць у склад бялкоў.

аспара́гус

(лац. asparagus, ад гр. asparagos)

тое, што і спаржа.

аспе́кт

(лац. aspectus = погляд)

1) пункт погляду, з якога ацэньваецца з’ява, паняцце;

2) знешні выгляд расліннага згуртавання ў залежнасці ад складу раслін і часу года.