Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аскафа́н

(н.-лац. ascophanus)

сумчаты грыб сям. аскаболавых, які развіваецца на субстратах, багатых перагноем.

аскахі́та

(н.-лац. ascochyta)

недасканалы грыб сям. шаравідкавых, які развіваецца на раслінах сям. бабовых, складанакветных, ружавых, паслёнавых, злакавых, гарбузовых.

аскахіто́зы

(ад аскахіта)

хваробы раслін, асабліва сям. бабовых, складанакветных, ружавых, паслёнавых, злакавых, гарбузовых, якія выклікае аскахіта.

аске́за

(гр. askesis = спосаб жыцця)

спосаб жыцця, які адпавядае патрабаванням аскетызму 1.

аске́р

(тур. asker, ад ар. askar = салдат)

турэцкі салдат.

аске́т

(гр. asketes)

1) рэлігійны падзвіжнік, які знясільвае сябе постам і доўгай малітвай;

2) перан. чалавек, які адмаўляецца ад жыццёвых задавальненняў, абмяжоўваецца самым неабходным і вядзе строгі спосаб жыцця.

аскеты́зм

(ад аскет)

1) рэлігійна-этычнае вучэнне, якое прапаведуе падаўленне патрэб чалавека і «ўсмерчванне плоці» для дасягнення маральнай дасканаласці;

2) перан. крайняе ўстрыманне, адказ ад жыццёвых даброт.

асмані́зм

(ад асманы)

шавіністычная ідэалогія і палітычная дактрына турэцкай буржуазіі, якая была накіравана на ператварэнне ўсіх нацыянальнасцей Асманскай імперыі ў адзіную «асманскую нацыю».

асма́нтус

(н.-лац. osmanthus)

вечназялёная кустовая расліна сям. маслінавых са скурыстым лісцем, пашыраная ў Азіі і Паўн. Амерыцы.

асма́ны

[ад тур. Osman (Othman) = імя султана, заснавальніка Асманскай імперыі]

старая назва туркаў.