Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

арэо́ла

(лац. areola = невялікі пляц)

невялікі афарбаваны кружок вакол груднога саска, язвы і інш.

арэо́метр

(ад гр. araios = рэдкі + -метр)

прыбор для вызначэння шчыльнасці вадкасці.

арэфле́ксія арэфлексі́я

(ад а- + рэфлексія)

адсутнасць рэфлексаў.

арэці́р

(фр. arrêter = спыняць)

прыстасаванне ў дакладным вымяральным прыборы для зберажэння яго ад пашкоджанняў у той час-, калі прыборам не карыстаюцца.

ас1

(фр. as = майстар сваёй справы)

1) лётчык, які валодае лётным і баявым майстэрствам;

2) перан. дасканалы майстар сваёй справы.

ас2

(лац. as)

старажытнарымская дробная медная манета, роўная 1/10 дынарыя.

асамбле́я

(фр. assemblée = сход)

агульны сход якой-н. міжнароднай арганізацыі дыпламатычнага, палітычнага і навуковага характару.

асамбля́ж

(фр. assemblage)

змешванне вінаматэрыялаў, прыгатаваных з вінаграду, для паляпшэння якасці будучых він.

асана́нс

(фр. assonance)

паэтычны прыём, заснаваны на супадзенні націскных галосных гукаў у недакладных рыфмах.

асанарыза́цыя

(ад а- + лац. sonor, -oris = гук)

меры па змяншэнню шуму або забеспячэнню памяшкання абаронай ад знешняга шуму.